00:15
Стихотворение " С Новым Годом" (детское творчество)

Аднойчы пад Новы год
У зімнім лесе на пянёчку
Плача зайчык беленькі.
Нёс цукеркі ў кулёчку
Ды згубіў ўсе – бедненькі.
Зайчанятам нёс цукеркі:
Хутка ж свята – Новы год!
Залацістыя паперкі,
Дзецям радасць без клапот…
Заяц вочы выцер лапкай,
Паскакаў да лесніка.
З падарункаў поўнай шапкай
Дзед праводзіў бедака!
Будзе морква ды капуста,
Грушы, яблыкі, кампот!
На стале ў зайца густа.
Будзе свята! Новы год!
| Всего комментариев: 1 | |
|
| |


